Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.04.2023

Акцябраты сабраліся на “Зарнічку”

Выхоўваць у малодшых школьнікаў грамадзянскасць і патрыятызм, фарміраваць здаровы лад жыцця праз гульнёвую дзейнасць, садзейнічаць цікавасці дзяцей да заняткаў ваенна-прыкладнымі відамі спорту — мэты, якія ставіць перад сабой раённая спартыўна-патрыятычная гульня “Зарнічка”, якая сёння прайшла на базе Хімоўскай сярэдняй школы.

Наступным этапам стане абласная і далей — рэспубліканская “Зарнічка”, таму ўдзельнікам ёсць за што паспаборнічаць. Арганізатарамі раённай “Зарнічкі” з’яўляюцца аддзел па адукацыі Бабруйскага райвыканкама, Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна, раённы камітэт ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і раённы Савет ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. 

 “Зарнічка” праводзіцца напярэдадні Дня Перамогі, у раёне яе прысвяцілі землякам-героям — абаронцам Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сваёй вучобай, дасягненнямі ў спорце і выдатнымі вынікамі сённяшняй гульні акцябраты даказваюць, што годныя памяці мужных прадзедаў.

 “Зарнічка” — гэта найперш конкурс, таму без судзейская камісіі не абышлося. Сёлета яе членамі сталі старшы афіцэр па інфармацыйна-прапагандысцкай дзейнасці 147-га зянітнага ракетнага палка капітан Андрэй Шабанаў, старшыня раённага Савета ГА “БРПА” Алена Смарчок, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Цэнтра творчасці Юлія Шумская і педагог-арганізатар Ганна Рой, намеснік старшыні Фізкультурна-спартыўнага клуба раёна Вольга Гаўрыленя і настаўнік фізкультуры і здароўя Гарбацэвіцкай СШ, педагог дадатковай адукацыі раённага Цэнтра творчасці Аляксандр Есін.

Разделы сайта