19 сакавіка ў рамках адзінага дня інфармавання кіраўнік спраў Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта Якімава Н.А. і кіраўнік Бабруйскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Тарасевіч Т. У. пагутарылі з калектывам ДУА «Глушанская сярэдняя школа Бабруйскага раёна» аб сучасных падыходах да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры.
Выступоўцы казалі пра важнасць комплекснага падыходу, калі развіццё эканомікі ідзе рука аб руку з паляпшэннем якасці жыцця. Інакш кажучы, не толькі праца, але і вольны час, адукацыя, ахова здароўя – усё павінна быць на годным узроўні.
У ходзе гутаркі былі закрануты пытанні рэалізацыі дзяржаўных праграм, накіраваных на развіццё сельскіх тэрыторый, паляпшэнне жыллёвых умоў, павышэнне даступнасці якасных паслуг для насельніцтва, аб канкрэтных праектах, што рэалізуюцца не толькі ў Беларусі ў цэлым, але і канкрэтна ў Магілёўскім раёне, закліканых забяспечыць комплекснае развіццё рэгіёна.

