13 сакавіка ў Глушанскай сярэдняй школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Канстытуцыі. Навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў, былі ўручаны кнігі «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі. А таксама ва ўстанове адукацыі прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню Канстытуцыі, якія накіраваны на фарміраванне ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі на аснове разумення сутнасці і значэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гатоўнасці свядома і актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі, выконваць і паважаць законы сваёй краіны.









