12 сакавіка для навучэнцаў 10-11 класаў Глушанскай сярэдняй школы прадстаўніком УА "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія" праведзена прафарыентацыйная гутарка.
Навучэнцам даведзена інфармацыя аб установе, факультэтах і спецыяльнасцях, па якіх вядзецца навучанне ў акадэміі, аб умовах паступлення і магчымасцях заключэння мэтавых дагавораў. Дзеці даведаліся пра ўмовы навучання, пражывання і вольнага часу.

