Аб кантролі і ацэнцы вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Фізічная культура і Здароўе» ішла размова на пасяджэнні раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя, якое адбылося 16 сакавіка 2026 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Глушанская сярэдняя школа Бабруйскага раёна». У рамках пасяджэння быў наведаны ўрок фізічнай культуры і здароўя настаўніка Шынкаронак Т.і. у 8 класе. Тэма ўрока: "Баскетбол . Лоўля і перадача мяча дзвюма рукамі ад грудзей, на месцы і ў руху".




