Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.03.26

Адзіныя ўрокі, прысвечаныя трагедыі вёскі Хатынь

    19 сакавіка ў Глушанскай сярэдняй школе прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя трагедыі вёскі Хатынь. Гэтая дата ўжо даўно стала для беларусаў сімвалам смутку і мужнасці, а для педагогаў – падставай для самай важнай размовы з падрастаючым пакаленнем аб цане міру і вайны.
    Галоўнай задачай педагогаў стала ўцягванне навучэнцаў у дыялог. На ўроках абмяркоўвалі не толькі падзею 22 сакавіка 1943 года, але і больш шырокія і філасофскія тэмы: Чаму сучасны свет патрабуе ад нас захавання і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне? Як сёння, у эпоху інфармацыйных войнаў, абараніць гістарычную праўду? І якія ўрокі мінулага дапамагаюць нам будаваць будучыню, не паўтараючы памылак?

Раздзелы сайта